З 1 чэрвеня на сайце Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці будзе даступны для прагляду майстар-клас па вырабу свістулькі.
Відэа для тых, хто жадае даведацца аб традыцыйных рамёствах Віцебшчыны. На майстар-класе вы атрымаеце асноўныя навыкі работы ў тэхніцы лепкі глянянай цацкі, даведаецеся, як зрабіць стылізаваную птушку-свістульку.
Майстар-клас для вас падрыхтавала вядучы метадыст Лапкова Таццяна Анатольеўна.
[ngg src=»galleries» ids=»25″ display=»basic_thumbnail» thumbnail_crop=»0″]