Аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Шумілінскага райвыканкама паведамляе, што 9 мая ў Шуміліннскім раёне ладзіліся мерапрыемствы з нагоды 75-годдзя ВялікайПерамогі.
Пандэмія, захапіўшая ў палон увесь свет, не дазволіла нам адзначыць 9 Мая маштабна, як прывыклі, як павінна быць. Адмяніліся шматлікія планы, сустрэчы,мерапрыемствы.
Кіраўніцтва раёна, прадстаўнікі калектываў і грамадскіх арганізацый, работнікі культуры, жыхары ўсклалі вянкі і кветкі да брацкіх пахаванняў у Шуміліне, Тропіне і Дворышчы. Ушанавалі памяць вызваліцеляў хвілінай маўчання. Кожны клубны філіял падрыхтаваў літаратурны рэквіем з ускладаннем кветак на пахаваннях у сваёй мясцовасці.
У Шуміліне ўвесь дзень гучалі ваенныя песні. Людзі да самага вечара адзін за адным неслі кветкі да брацкіх пахаванняў. Ля гісторыка-краязнаўчага музея разгарнулася выстава «Дзякуй вам за мір і Перамогу», якая ўвабрала ў сябе самыя важныя музейныя праекты. Работнікі культуры паўдзельнічалі ў патрыятычным анлайн-марафоне – спявалі песні і чыталі вершы пра вайну ў прамым эфіры. Можна было патрапіць і на выставу дзіцячых малюнкаў на ваенную тэму, якая ладзілася ў гарадскім парку.

БОЛЬШ ФОТА

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *