прэзентацыя кнігі “Наш цэнтр. Наша гісторыя. Наша будучыня: да 80-годдзя стварэння абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці”

Аўтар admin
0

30 студзеня 2020 года ў 13.30 у выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці адбудзецца прэзентацыя кнігі “Наш цэнтр. Наша гісторыя. Наша будучыня: да 80-годдзя стварэння абласных метадычных цэнтраў народнай творчасці”. Адзін з раздзелаў кнігі прысвячаецца масштабнай працы Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці (АМЦНТ), яго гісторыі, установам і творчым калектывам вобласці, а галоўнае – людзям, якія стваралі гэтую гісторыю і працуюць зараз. 

Міністр культуры Рэспублікі Беларусь Юрый Бондар ва ўступе да кнігі годна прадставіў дзейнасць абласных метадычных цэнтраў: “Гэта ўнікальнае выданне. Тэматычныя раздзелы кнігі распавядаюць аб стварэнні і станаўленні абласных дамоў творчасці, маштабных гістарычна значных культурных падзеях, поспехах і дасягненнях у развіцці рэгіянальнай культуры. 

Менавіта абласныя метадычныя ўстановы сёння выступаюць галоўнымі каардынатамі культурнага развіцця рэгіёнаў, забяспечваюць стабільную, устойлівую падтрымку народнай творчасці і культурных ініцыятыў насельніцтва. 

Праз старонкі зборніка можна прасачыць, як змянілася аблічча клубных устаноў рэспублікі, прыкметна актывізавалася культурнае жыццё розных куткоў Беларусі, абагацілася лакальнымі фестывалямі, конкурсамі і іншымі мастацкімі акцыямі, узрос прэстыж аматарскага мастацтва – моцнага сродка творчага развіцця і самавыяўлення асобы. 

Гэтая кніга – дань павагі людзям, якія працавалі ў культурнай сферы не аадзін дзесятак гадоў. Дзякуючы выданню застанецца ў памяці іх бясцэнны 

прафесійны і жыццёвы вопыт. Стварэнне кнігі – выключная з’ява і ў жыцці тых, хто працуе на гэтай ніве сёння. У летапісе сабраны імёны творчых людзей, аб’яднаных любоўю да сваёй прафесіі і назаўжды звязаныя з ёй лёсам. 

Няхай не перарываецца ланцужок стваральнай творчай працы па рэалізацыі культуралагічных праектаў. Няхай і надалей дзейнасць метадычных цэнтраў поўніцца выдатнымі ідэямі і пачынаннямі, павышаецца ўзровень сістэмы інфармацыйна-аналітычнай і навукова-даследчай дзейнасці па паспяховым забеспячэнні функцыянавання ўстаноў культуры і народнай творчасці краіны”.

0

You may also like