Свет у чаканні цудаў…

Аўтар admin
0

10 студзеня ў Шумілінскай дзіцячай школе мастацтваў прайшоў калядны вечар «Свет у чаканні цудаў…», на які былі запрошаны людзі, якія на працягу года праявілі сябе у дабрачыннай дзейнасці – кіраўнікі і прадстаўнікі дзяржаўных, грамадскіх і прыватных арганізацый, індывідуальныя прадпрымальнікі, асобныя грамадзяне. Усяго на вечар былі запрошаны больш за пяцьдзясят дабрачынцаў.

Шлях да сцвярджэння: гісторыя і сучаснасць.
Кіраўнікі і іх роля ў гісторыі Віцебскага АМЦНТ
Сучасны змест працы
Партнёрскія міжнародныя сувязі Віцебскага АМЦНТ ў сферы культуры.
Шлях да сцвярджэння: гісторыя і сучаснасць.

2019 год для абласных метадычных цэнтраў рэспублікі азначаны новай аргкамітэта Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 17 сакавіка 1939 года пры Віцебскім абласным аддзеле мастацтваў быў арганізаваны Віцебскі абласны Дом народнай творчасці. Дакладныя факты аб працы Дома народнай творчасці мы маем толькі з 1944 года, з моманту вызвалення Віцебска ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

         За гады свайго існавання абласны Дом народнай творчасці перажыў шэраг розных рэарганізацый. Так, Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта № 263 ад 20.05.1980 года быў перайменаваны ў Віцебскі абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы, затым у 2001 годзе – у дзяржаўную ўстанову “Віцебскі абласны навукова метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы” (Рашэнне Віцебскага абласнога выкаўчага камітэта ад 10.07.2001г. № 431) і ў 2006 годзе Рашэннем Віцебскага абласнога выкаўчага камітэта ад  27.07.2006 года № 548 – у дзяржаўную ўстанову “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці”.

Кіраўнікі і іх роля ў гісторыі Віцебскага АМЦНТ

Кіраўнікамі дадзенай установы ў розныя перыяды былі: Тышэвіч Мікалай Мікалаевіч (1944-1964), Сакалова Галіна Аляксандраўна (1964-1989). З 1989 да 12 студзеня 2011 года ўстанову ўзначальваў Лабацкі Іван Фёдаравіч, потым выконвала абавязкі дырэктара Віцебскага АМЦНТ – Гукава Зоя Аляксандраўна. А з 3 кастрычніка 2011 года і па сённяшні час установу ўзначальвае Кацярына Пятроўна Лабука.

         Час ідзе, ствараючы гісторыю… Так, у 1944 годзе дырэктарам Віцебскага абласнога Дома народнай творчасці быў заслужаны работнік культуры БССР Тышэвіч Мікалай Мікалаевіч. Па стану на IV квартал таго ж году пад яго кіраўніцтвам працавалі: метадыст па хору і аркестрам народных інструментаў, метадыст па выяўленчаму мастацтву і харэаграфіі, бухгалтар.

         Пасляваенныя гады на Віцебшчыне вызначыліся актыўным уздымам самадзейнага мастацтва, калі назіраўся масавы колькасны рост гурткоў, калектываў і індывідуальных выканаўцаў. У прыватнасці, узнік цэлы шэраг цікавых тэатральных калектываў, якія пазней сталі вядомымі ў рэспубліцы народнымі тэатрамі. Сярод іх народныя тэатры Браслаўскага (1944 г.), Талачынскага (1947 г.), Пастаўскага (1950 г.) раённых Дамоў культуры і Багушэўскага (1946 г.) гарадскога Дома культуры. Моцна аб сабе заявіў і народны ансамбль танца “Колас” Віцебскага РДК, створаны ў 1950 г.

         Дом творчасці прымаў непасрэдны ўдзел у арганізацыі і правядзенні абласных аглядаў мастацкай самадзейнасці, абласных выстаў народных майстроў і мастакоў, месячных курсаў кіраўнікоў калектываў вобласці. Трэба адзначыць, што пры Доме творчасці былі створаны і пэўны час даволі актыўна працавалі агітбрыгада, выяўленчая студыя, фотаклуб, аматарская кінастудыя.

 

З 1964 года і амаль на працягу чвэрці стагоддзя Віцебскі АДНТ, а пазней абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы (Віцебскі АНМЦ НТіКАР), узначальвала Сакалова Галіна Аляксандраўна (18.05.1934 г.-22.03.2019 г.) – Заслужаны работнік культуры БССР (1989 г.), да 1989 года займала пасаду дырэктара.

У гэты час з’явіўся новы значны накірунак у дзейнасці абласной установы культуры – 10-месячныя курсы кіраўнікоў калектываў мастацкай самадзейнасці ўсіх жанраў, што дало моцны імпульс фарміраванню шматлікіх таленавітых імёнаў. Менавіта ў гэты перыяд на поўны голас заявілі аб сабе вядомыя на Беларусі і далёка за яе межамі калектывы, у іх стварэнне і развіццё творчага патэнцыялу, аказанне метадычнай і практычнай дапамогі значны ўклад унеслі і работнікі цэнтра народнай творчасці. Да прыкладу, народны ансамбль песні і танца “Маладосць” (мастацкі кіраўнік і балетмайстар, Заслужаны дзеяч культуры БССР Серыкаў І.А.), народны ансамбль танца “Лявоніха” (мастацкі кіраўнік і балетмайстар, Заслужаны работнік культуры БССР Барадулька Л.С.), народны хор фабрыкі імя КІМ (мастацкі кіраўнік, Заслужаны дзеяч культуры БССР Гарбатоўскі В.Ц.), народны камерны хор г. Полацка (мастацкі кіраўнік Жукава Л.А.), народны цымбальны аркестр Груздаўскага СДК Пастаўскага раёна (мастацкі кіраўнік, Заслужаны настаўнік БССР Нікіцін Я.П.), народны аркестр народных інструментаў Полацкага ГДК (мастацкі кіраўнік Казлоў П.А.) і шмат іншых.

         Трывала ўвайшлі ў культурнае жыццё Віцебшчыны ў тыя часы і абласныя семінары-практыкумы самадзейных кампазітараў, паэтаў, выязныя пленэры майстроў і мастакоў. Распачата вялікая падрыхтоўчая работа па арганізацыі і стварэнні раённых Дамоў, клубаў рамёстваў, музеяў народнай творчасці. Віцебскі АНМЦ НТіКАР з сярэдзіны 70-х гадоў з’яўляўся непасрэдным ініцыятарам і арганізатарам абласных фестываляў польскай песні, якія праходзілі раз у два гады з абавязковым запрашэннем мастацкіх калектываў і індывідуальных выканаўцаў з Польшчы. Так пачынаў сваё нараджэнне Усесаюзны фестываль польскай песні, які адбыўся ў 1988 годзе ў Віцебску і “Горад майстроў” набываў сваю моц ужо ў межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

         Цікава тое, што з моманту свайго заснавання ў 1944 годзе і да пераўтварэння ў навукова-метадычны цэнтр дадзеная ўстанова не мела структуры. У 1980 годзе ў штатным раскладзе ў сувязі з накірункамі дзейнасці з’яўляюцца сектары і групы (сектар даследвання і прапаганды перадавога вопыту, сектар музычнай самадзейнасці, група тэатральнай самадзейнасці і агітбрыгад і інш.), якія з цягам часу аб’ядноўваюцца і ствараюць аддзел народнай творчасці і аддзел культурна-асветніцкай работы.

 

З 1989 года ўстанову ўзначаліў Лабацкі Іван Фёдаравіч (09.03.1948 г.н.),  які працаваў у абласным цэнтры народнай творчасці з 1976 года да 2011 года. З 1999 года ён быў старшынёй Савета дырэктараў АНМЦ, членам Міжнароднай асацыяцыі работнікаў культуры і мастацтва.

Калектыў АНМЦ пад яго кіраўніцтвам у 2009 годзе стаў пераможцам Рэспубліканскага агляду-конкурсу абласных навукова-метадычных цэнтраў у намінацыі: “За прапаганду і развіццё нацыянальнай культуры, традыцыйных відаў мастацтва і рамёстваў, звычаяў і абрадаў”.

Гэты адрэзак часу супаў з новай хваляй адраджэння беларускай нацыянальнай культуры. У сувязі з пачаўшайся перабудовай у грамадскім жыцці краіны з’явілася імкненне зрабіць змест работы ўстаноў культуры больш цікавым для насельніцтва, унесці змены ў клубнае жыццё. З гэтай прычыны ідзе пераарыентацыя метадычнай і практычнай дапамогі клубным установам, накіраваная, перш за ўсё, на развіццё ўсіх відаў народнай творчасці, зберажэнне і адраджэнне нацыянальнай культуры; на развіццё актыўных форм дасугавай дзейнасці.

Адной з самых паспяховых стратэгій у галіне развіцця народнай культуры, выпрацаваных калектывам Віцебскага АНМЦ, стала практыка арганізацыі клубаў народных майстроў, вывядзенне іх на ўзровень са званнем “народны” і стварэнне на гэтай базе Дамоў рамёстваў. Гэта ідэя была распрацавана вядучымі спецыялістамі Віцебскага АНМЦ НТіКАР Зубаравай Тамарай Мікалаеўнай і Вакар Людмілай Уладзіміраўнай. Упершыню ідэя была рэалізавана ў 1989 годзе Глыбоцкім раёнам, і дастаткова хутка ініцыятыву падхапілі Лепельскі, Браслаўскі, Гарадоцкі і іншыя раёны вобласці.

У межах Усесаюзнага фестывалю польскай песні ў 1988 годзе ў г.Віцебску ўпершыню прайшоў “Горад майстроў”, да гэтага ён “паказаўся” у г.Полацку падчас фестывалю “Полацкія зоры” у 1985 годзе і падчас “Браслаўскіх зарніц” у г.Браславе. Майстры не толькі гандлявалі вырабамі беларускай народнай творчасці, але і дэманстравалі працэсы стварэння ганчарных, керамічных, саламяных і іншых твораў мастацтва. Зараз “Горад майстроў” праходзіць штогод у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базару Віцебску”. У рамках кірмашу праходзяць як абласныя конкурсы майстроў па пэўнаму віду традыцыйнага беларускага рамяства, так і міжнародныя конкурсы па традыцыйных славянскіх рамёствах, у якіх прымаюць удзел майстры не толькі з Беларусі, але і Расіі, Украіны, краін Прыбалтыкі, Польшчы, і інш.

З разраду новых пачынанняў АНМЦ НТіКАР – Міжнародны фестываль песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне”, Міжнародны фестываль народнай музыкі “Звіняць цымбалы і гармонік”.

Па выніках Рэспубліканскага агляду-конкурсу абласных навукова-метадычных цэнтраў народнай творчасці і культурна-асветнай работы ў 2010 годзе Віцебскі абласны навукова-метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы ўзнагароджаны дыпломам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь “За плённае развіццё святочна-фестывальных традыцый у рэгіёне”.

Супрацоўнікамі Віцебскага АНМЦ сумесна са спецыялістамі Беларускага інстытута праблем культуры даследаваны асобныя рэгіёны вобласці – Браслаўскі, Шумілінскі, Гарадоцкі. Матэрыялы даследавання ўвайшлі ў 6-томнае выданне анталогіі “Сучасная народная культура Беларусі” у выглядзе асобнага тома “Віцебскае Паазер’е”. Вядзецца сур’ёзная работа па вывучэнню і прапагандзе спадчыны славутых землякоў: мастака, пісьменніка, навукоўца Я.Н.Драздовіча, заснавальніка беларускага прафесійнага нацыянальнага тэатра І.Ц.Буйніцкага, садавода-селекцыянера І.П.Сікоры, этнографа і фалькларыста М.Я.Нікіфароўскага.

Менавіта Віцебскім АНМЦ распачата праца па вывучэнню ўзораў і вытокаў інсітнага мастацтва ў народнай культуры Беларусі. Працы нашых вядомых мастакоў-аматараў з г.Віцебска Фёдара Лазаравіча Максімава і Мікалая Ільіча Байцова ў 1997 г. экспанаваліся на Міжнароднай выставе інсітнага мастацтва ў г.Браціславе (Славакія). Дзякуючы ініціятыве і творчым намаганням супрацоўнікаў цэнтра праведзены Рэспубліканскія навукова-практычныя канферэнцыі: “Язэп Драздовіч. Асоба. Творчасць”, “Народнае і гістарычнае адзенне Віцебшчыны”.

Культурнае жыццё Віцебшчыны і абласнога цэнтра народнай творчасці трывала звязана з асобай Заслужанага дзеяча культуры БССР Серыкава Івана Арцёмавіча. На працягу апошніх 10 год свайго жыцця працаваў у АНМЦ НТіКАР на пасадзе галоўнага балетмайстра, заснавальніка вядомага ў галіне, рэспубліцы і за яе межамі ансамбля песні і танца “Маладосць”. У гэтай установе ім быў створаны і народны фальклорны ансамбль “Вытокі”, рэпертуар якога складалі рэгіянальныя творы, апрацаваныя мастацкім кіраўніком Серыкавым І.А. – чалавекам таленавітым, самабытным і неардынарным. У вобласці праводзіцца абласны агляд-конкурс беларускага народнага танца “Прыдзвінскія карункі”, прысвечаны Заслужанаму дзеячу культуры Беларусі І.А.Серыкаву. У 2018 годзе абласны агляд-конкурс адбыўся ў 8-ы раз у г. Віцебску, дагэтуль удзельнікі “Прыдзвінскіх карунак” танчылі ў г.Гарадку. У 2019 годзе І.А.Серыкаву споўнілася 100 год з дня нараджэння.

Сучасны змест працы

З 2011 года і па сённяшні час дырэктарам Віцебскага АМЦНТ з’яўляецца Лабука Кацярына Пятроўна. Гэта апантаны, багаты на творчыя праекты і задумкі кіраўнік. Да гэтага часу пад яе непасрэдным кіраўніцтвам як начальніка аддзела культуры Дубровенскага райвыканкама праходзіў Міжнародны фестываль песні і музыкі Падняпроўя Расіі, Беларусі і Украіны ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне“, дзе яна была і арганізатарам, і рэжысёрам, і сцэнарыстам.

За гады працы ў Віцебскім абласным метадычным цэнтры народнай творчасці пад кіраўніцтвам Лабука К.П. рэалізавана больш за 10 новых абласных праектаў і святаў па развіццю традыцыйнай народнай творчасці: міжнародны фестываль-конкурс мажарэтак і барабаншчыц у межах “Славянскага базару ў Віцебску”, праект па рэканструкцыі народнага касцюма Віцебшчыны ”Сцяжкі майстэрства“, Браслаўская харавая асамблея, турнір нацыянальных танцаў; свята-конкурс традыцыйнай свістулькі ”Салавейка“ у межах Міжнароднага фестывалю песні і музыкі ”Дняпроўскія галасы ў Дуброўне“, абласное свята-конкурс вясельных абрадаў Віцебшчыны “Вялікая Вясельніца”, абласное свята-конкурс дзіцячых аматарскіх тэатраў “Малая сцэна”, абласное свята батлеечных пастановак і тэатраў лялек “Лялечны свет”, адкрытае абласное свята цыркавога мастацтва “Арэна”, абласное свята тэатраў мод “Модны дывертысмент” і г.д. У гэты перыяд Кацярына Пятроўна Лабука ўзнагароджана Ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў, Беларускага прафсаюза работнікаў культуры, Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і г.д.

У розныя гады намеснікамі дырэктара цэнтра былі прафесійна адукаваныя людзі, якія ў тандэме з дырэктарам і раённымі метадычнымі цэнтрамі ажыцяўлялі розныя культурныя праекты: Мікалай Пятровіч Пашынскі, Валянціна Ягораўна Юдава, Іван Цітавіч Кішковіч, Зоя Аляксандраўна Гукава. Другі год  намеснікам дырэктара па аматарскай творчасці і культурна-дасугавай дзейнасці Віцебскага АМЦНТ назначаны Андрэй Андрэевіч Струнчанка. Гэта малады, адукаваны, апантаны на творчую працу спецыяліст. Не парывае сувязі са сваёй малой радзімай, дзе пачынаў сваю працоўную дзейнасць на пасадзе мастацкага кіраўніка Мазалаўскага сельскага Дома культуры Віцебскага раёна.  Андрэй Андрэевіч – магістр гістарычных навук. За рэалізацыю на высокім узроўні культурных праектаў, актыўны ўдзел у арганізацыі і правядзенні абласных мерапрыемстваў адзначаны Падзякай Старшыні Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

На сучасным этапе асноўнымі мэтамі і задачамі абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці і яго супрацоўнікаў з’яўляюцца: зберажэнне і развіццё нацыянальнай культуры, традыцыйных форм культурнай дзейнасці і адпачынку, рамёстваў і промыслаў, развіццё самадзейнай творчасці ва ўсіх выявах, асабліва носьбітаў аўтэнтычнага фальклору, павышэнне якаснага ўзроўню метадычнага абслугоўвання клубных устаноў, арганізацый культуры, Дамоў рамёстваў, калектываў самадзейнай мастацкай творчасці вобласці, удасканальванне зместу арганізацыі вольнага часу, павышэнне яго сацыяльнай значнасці, якасці і эфектыўнасці, укараненне ў практыку перадавога вопыту работы, павышэнне прафесійнай кваліфікацыі, метадычнага майстэрства кадраў, інфармацыйна-метадычнае і арганізацыйна-творчае забеспячэнне дзейнасці ўстаноў культуры вобласці.

Гонар вобласці – 24 Дамы і Цэнтры рамёстваў. На Віцебшчыне жывуць і працуюць больш за 600 майстроў і ўмельцаў па ўсіх традыцыйных жанрах народнай творчасці, якія на годным узроўні прадстаўляюць рэгіён на міжнародных, рэспубліканскіх, абласных мерапрыемствах.

У Беларускім саюзе майстроў народнай творчасці ад Віцебскай вобласці налічваецца 64 чалавекі, 15 з іх – Народныя майстры Рэспублікі Беларусь.

Упершыню ў рэспубліцы 2 клубы майстроў народных мастацкіх рамёстваў Віцебшчыны атрымалі ганаровае званне “заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”: клуб “Скарбонка” Лепельскага Цэнтра рамёстваў і клуб “Вытокі” Гарадоцкага Дома рамёстваў і фальклору.

Віцебскім абласным метадычным цэнтрам вядзецца актыўная работа па вывучэнню, захаванню і рэканструкцыі традыцыйнага касцюма Віцебскай вобласці. Спецыялістамі пастаянна праводзяцца кансультацыі для майстроў Дамоў рамёстваў вобласці па рэканструкцыі традыцыйнага касцюма свайго рэгіёна. На сённяшні дзень у кожным Доме рамёстваў створана калекцыя свайго рэгіянальнага касцюма, а па вобласці ўвогуле налічваецца больш за 200 адзінак.

На грант Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, прадстаўленага вядучаму метадысту Віцебскага АМЦНТ, кандыдату мастацтвазнаўства Людміле Уладзіміраўне Вакар, была створана калекцыя рэканструяваных народных строяў рэгіёнаў Віцебшчыны. Аснову калекцыі склалі комплексы Падняпроўя, Падзвіння (Паазер’я) і беларуска-расійскага памежжа. Калекцыя рэканструкцый народнага касцюма дае прадстаўленне аб разнастайных тэхналогіях дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва: ткацтве, вышыўцы, набойцы, шыцці, вязанні, пляценні і другіх мастацкіх рамёствах. Тут прадстаўлены характэрныя для Віцебшчыны арнаментальныя ўзоры, якія ўтрымліваюць старажытную семантыку і ствараюць сімволіка-мастацкі вобраз края. У 2018 годзе была выдадзена кніга “Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны”, якая ва ўсёй паўнаце сістэмна прадстаўляе традыцыйны касцюм Віцебскай вобласці і ўяўляе сабой адкрыты доступ дамузейных артэфактаў.

Справе адраджэння і папулярызацыі народных промыслаў служаць кірмашы рамёстваў. У раёнах і вобласці яны сталі ўпрыгожваннем усіх аглядаў-конкурсаў, святаў і фестываляў. Прыклад гэтага – “Горад майстроў” і абласныя святы-конкурсы па рамёствам, якія штогод праводзяцца абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці ў межах  Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”: па вышыўцы “Чароўная нітка”, народнага і сучаснага мастацкага роспісу (маляванкі) “Райскі сад”, па саломапляценню “Папараць-кветка”, па выцінанцы “Ажурныя мары”, па ткацтву “Матчыны кросны”, па мастацкаму роспісу “Фарбы нябёсаў”, па традыцыйнай ляльцы і цацкі “Забава”, лозапляцення “Лазовы прут”, разьбы па дрэве “Дрэва жыцця”, традыцыйнай свістулькі,  па лапікавай тэхніцы “Віцебская мазаіка” па ганчарству і кераміцы “Гліна спявае”. Дарэчы, Віцебшчына першая ў рэспубліцы стала праводзіць папулярныя сёння святы-конкурсы па розных відах рамёстваў. Першае такое абласное свята ганчарства ў рэспубліцы прайшло менавіта ў нашай вобласці – у г.п.Обаль Шумілінскага раёна ў 1995 годзе. А першае рэспубліканскае свята-конкурс “Ганчарны круг-1996” – у Бачэйкаве Бешанковіцкага раёна.

За апошнія 10 год Віцебскім АМЦНТ выдадзены друкаваныя выданні, метадычныя зборнікі, кнігі: “Соломенных дел мастера Витебщины”, “Народныя майстры і мастакі Віцебшчыны“, “Народныя сувеніры Віцебшчыны”, ”Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны“, ”Мастацтва прымітыву і яго формы ў сучаснай культуры“, ”Народная культура Віцебшчыны“, ”Insita“, “Людміла і Валерый Кавальчукі – керамісты Віцебшчыны”, ”Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны“, “Забава” і інш.

Інфармацыйна-метадычным уздзеяннем АМЦНТ у 23 адміністрацыйных раёнах і гарадах Віцебскай вобласці на 1 ліпеня 2019 года ахоплены 391 установа культуры клубнага тыпу. У вобласці працуюць установы культуры новага тыпу, вызначаныя цягам часу па зместу сваёй працы: Цэнтры культуры і вольнага часу, Дамы і Цэнтры фальклору, Дамы і Цэнтры рамёстваў, народнай творчасці, нацыянальнай культуры, культурна-гістарычны цэнтр, клубы-бібліятэкі, культурна-спартыўныя, літаратурна-дасугавыя і сацыяльна-культурныя цэнтры, Дом ганчара і інш. У гэтых установах функцыяніруюць 2933 клубныя фарміраванні (гурткі, калектывы, студыі, аматарскія аб’яднанні і клубы па інтарэсах розных жанраў і напрамкаў). Народныя і ўзорныя калектывы, з’яўляючыся лідэрамі ў сваіх жанрах творчасці, галоўнымі носьбітамі традыцыйнай народнай культуры, заўсёды былі і ёсць прадметам пастаяннай пільнай увагі супрацоўнікаў АМЦНТ. У клубных установах налічваецца 564 аматарскія калектывы з найменнем “народны” і “узорны”. 17 калектываў вобласці маюць ганаровае званне “Заслужаны аматарскі калектыў Рэспублікі Беларусь”.

         З мэтай інфармацыйнага забеспячэння дзейнасці клубных устаноў вобласці абласным метадычным цэнтрам наладжана сістэма аператыўнага электроннага абмена інфармацыяй з усімі рэгіёнамі вобласці, праводзяцца агляды літаратуры ў межах адукацыйных мерапрыемстваў, распрацоўваюцца метадычныя парады. Па запытах на раёны адпраўляюцца відэаматэрыялы аб праведзеных абласных святах, конкурсах, семінарах і інш.

         Прыярытэтным напрамкам дзейнасці АМЦНТ з’яўляецца захаванне скарбаў нацыянальнай спадчыны, ўмацаванне і развіццё традыцый народнага мастацтва. У раёнах праводзяцца фальклорныя экспедыцыі, выяўляюцца спецыялісты па запісу, апрацоўцы і стварэнню фальклорных архіваў, ствараюцца цэнтры аўтэнтычнай культуры, аформлены спіс наматэрыяльных праяўленняў, які ўключае на сённяшні дзень 12 элементаў.

         Выставачная дзейнасць – важны напрамак у дзейнасці АМЦНТ і Дамоў (Цэнтраў) рамёстваў вобласці. У выставачнай зале Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці прадстаўляюць вынікі сваёй творчай дзейнасці майстры народных мастацкіх рамёстваў і мастакі раённых і гарадскіх клубаў не толькі на справаздачных, але і абласных выставах: паясоў і абярэгаў “Паясы не толькі для красы”, па вышыўцы фартука і сарочкі “Чароўная нітка”, рэдкіх і забытых рамёстваў “Традыцыя ў сучаснасці”, лялек “Забава”,  майстар-класаў “Ой, праду, праду кудзеліцу”, традыцыйных беларускіх галаўных убораў і г.д.

На працягу апошніх дзесяці год спецыялісты Віцебскага АМЦНТ сумесна з тэлеканалам “Арт-відэа” супрацоўнічалі па выпуску TV-праграмы “Культура Віцебшчыны”, дзе штомесяц асвятляліся найбольш значныя падзеі культурнага жыцця Віцебскай вобласці, а відэаматэрыял прадастаўляўся раёнам для працы.

Другі год Віцебскі АМЦНТ згодна сумеснага плана работы цесна супрацоўнічае з абласным тэлебачаннем па пытаннях папулярызацыі народнай творчасці праз знаёмства гледачоў з творчымі праектамі, асобамі і калектывамі вобласці.

У архівах установы захоўваецца на розных носьбітах статыстычная, тэкставая інфармацыя. Спецыялісты запісваюць відэаматэрыялы аб лепшых творчых калектывах, пра значныя мерапрыемствы і конкурсы, унікальныя ўрокі па побытавых танцах, майстар-класы па розных відах народнай творчасці, тэатральныя ўрокі і г.д., ствараюць відэафільмы аб нематэрыяльнай культурнай спадчыне Віцебшчыны, рыхтуюць прэзентацыі, слайд-шоў, анонсы і г.д.

Чацвёрты год на базе АМЦНТ працуе лялечны тэатр ”Клуб’ОК“,  удзельнікамі якога з’яўляюцца работнікі Цэнтра. Шырма, дэкарацыі, лялькі выраблены ў традыцыйным стылі ў розных тэхніках: маляванка, вязанне, роспіс па дрэве, выцінанка, вышыўка, лапікавае шыццё, саломапляценне і г.д. Рэпертуар калектыву складаецца з трох спектакляў: С. Дарожка ”Як хамяк Самсон сонейка шукаў“, С. Багачовай ”Не вожык“, М. Бартенева ”Лічу да пяці“.

На працягу апошніх гадоў на базе Цэнтра працуе школа электроннай музыкі, дзе праходзяць навучанне вядучыя вечароў адпачынку, танцавальных вечароў і дыскатэк. З мэтай папулярызацыі творчасці майстроў Віцебшчыны тут працуе салон-магазін “Узгорскі гасцінец”. Спецыялістамі Цэнтра пастаянна праводзяцца ўрокі традыцыйнай культуры і майстар-класы, тэатралізаваныя і гульнёвыя праграмы.

Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці заўсёды знаходзіцца ў пошуку новых ідэй, новых формаў і інавацый. Галоўным напрамкам у рабоце з’яўляецца назапашванне цудоўнага вопыту, накопленага пакаленнямі супрацоўнікаў нашай установы. Сёння калектыў Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці складаецца з 25 творчых, таленавітых, разумных людзей, якія прафесіянальна робяць сваю справу. Гэта яны сёння разам з вялікай арміяй культработнікаў ва ўсіх раёнах і гарадах вобласці праводзяць каля 40 святаў і конкурсаў як абласнога, так і міжнароднага ўзроўню.

У розныя гады дзяржаўная ўстанова “Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці” узнагароджвалася дыпломамі і ганаровымі граматамі Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў “За вялікі ўклад і развіццё культуры і рэалізацыю сацыяльнай палітыкі, актыўны ўдзел у грамадскім жыцці Віцебскай вобласці”, Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Віцебскага аблвыканкама “За арганізацыю і якаснае правядзенне абласнога агляду-конкурсу тэматычных тэатралізаванных пляцовак брэндаў гарадоў і раёнаў вобласці ў межах абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі Віцебскай вобласці “Дажынкі”, Рэспубліканскага фестывалю фальклорнага мастацтва “Берагіня” “За высокі ўзровень выканальніцкага майстэрства і адданасць каранёвай традыцыі”, Віцебскага аддзялення Беларускай гандлёва-прамысловай палаты “За актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні  спецыялізаванай выставы “ЗОЖ”, Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта “За высокія творчыя дасягненні ў галіне культуры і мастацтва” у намінацыі “Лепшы метадычны цэнтр” і г.д.

 

Партнёрскія міжнародныя сувязі Віцебскага АМЦНТ ў сферы культуры.

Штогод творчыя калектывы ўстаноў культуры вобласці здзяйсняюць міжнароднае супрацоўніцтва з больш чым 40 краінамі, з прадстаўленнем нацыянальнай культуры – у 20 замежных краінах і 15 рэгіёнах Расійскай Федэрацыі.

Віцебскім абласным метадычным цэнтрам народнай творчасці падтрымліваюцца цесныя сувязі з творчымі калектывамі ўстаноў культуры і майстрамі мастацкіх рамёстваў рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі, Украіны, Латвіі праз удзел у праектах АМЦНТ – выставе-кірмашы “Горад Майстроў” падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, у якім удзельнічаюць майстры не толькі з Віцебскай вобласці і  Беларусі, а таксама з гарадоў Расійскай Федэрацыі: Масквы, Смаленска, Геленджыка, Ліпецка, Курска, Астрахані, Архангельска, Кабардзіна-Балкарыі, Пскова; з Украіны: Чарнігава, Кіева, Палтавы, Івана-Франкоўска; Латвіі: г.Рэзэкнэ і інш.; святах-конкурсах па відах народнай творчасці падчас Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”.

Згодна  Пагаднення аб культурным супрацоўніцтве паміж Віцебскім і Смаленскім абласнымі цэнтрамі народнай творчасці творчыя калектывы Віцебскай вобласці традыцыйна прымаюць удзел у святах і фестывалях г. Смаленска і Смаленскай вобласці. У сваю чаргу, творчыя калектывы Смаленшчыны актыўна бяруць удзел у фестывалях і святах, што праходзяць на Віцебшчыне: у Міжнародным фестывалі мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску”, Міжнародным фестывалі песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўна”, абласным конкурсе самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў” у г.п.Лёзна, у святочных мерапрыемствах, прысвечаных Дню яднання народаў Беларусі і Расіі ў г.Віцебску і г.д.

Плённая праца на ніве агульных намаганняў у рэканструкцыі народнага касцюма здзяйсняецца спецыялістамі Віцебскага АМЦНТ сумесна з навукоўцамі г.Смаленска праз удзел у навукова-практычных канферэнцыях: у г. Смаленску на канферэнцыі разглядаліся пытанні па выкарыстанню народнага касцюма ў творчых калектывах з удзелам спецыялістаў Віцебскага АМЦНТ, у г. Лепелі “Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны” і ў г.Сянно “Рэканструкцыя традыцыйнага рэгіянальнага касцюма. Перспектывы ўкаранення ў культурнае асяроддзе”, – прымалі ўдзел навукоўцы з г.Смаленска.

Штогод праходзяць абменныя выставы паміж Віцебскім і Смаленскім абласнымі цэнтрамі народнай творчасці. Напрыклад, у экспазіцыі выставы творчых праектаў АМЦНТ “Народнае мастацтва Віцебшчыны” у г.Смаленску прадстаўляліся праекты Віцебскага АМЦНТ па развіццю народнай творчасці, якія былі ажыццяўлены на працягу 5 апошніх гадоў. Віцебскі АМЦНТ прадстаўляў у г. Смаленску “Віцебскую кераміку”, выставу майстроў мастацкіх рамёстваў традыцыйнай лялькі і цацкі Віцебшчыны «Забава». У выставачнай зале Віцебскага АМЦНТ прэзентаваліся выставы народнай творчасці з Смаленска: “Смоленщина мастеровая”, “Содружество”, “Успомнім традыцыі ткацтва”.

Пасля падпісання Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы адукацыі па інтарэсам і культуры паміж Віцебскім АМЦНТ і МБУК “Гарадскі Дом культуры імя Леніна” г.Вялікія Лукі Расійскай Федэрацыі, муніцыпальнай установай “Сілламяэскі маладзёжны цэнтр па інтарэсам “Улей” Эстонскай Рэспублікі”, творчыя калектывы больш актыўна бралі ўдзел у розных мерапрыемствах .

У Міжнародным фестывалі-конкурсе сярод мажарэтак і барабаншчыц у межах Міжнароднага фестывалю мастацтваў “Славянскі базар у Віцебску” прымалі ўдзел калектывы мажарэтак з г.Сілламяэ (Эстонія), з г.Вялікія Лукі, г.Пскова, г.Кімры, г.Бранска (Расія). У сваю чаргу  калектывы Віцебскай вобласці прымалі ўдзел у XXI Міжнародным фестывале-конкурсе сярод мажарэтак і барабаншчыц на кубак горада вайсковай славы Вялікія Лукі.

  У 2018 годзе прайшоў абмен ­ педагогаў і кіраўнікоў ансамбляў барабаншчыц падчас семінараў у г.Масква, г.Жукоўскі, дзе прысутнічала Прэзідэнт Сусветнай Федэрацыі мажарэтак Жэлька Банавіч, якая на паседжанні членаў MWF уручыла Сертыфікат членства MWF Вольге Рыгораўне Панэ, галоўнаму балетмайстару Віцебскага АМЦНТ.

На базе ДУ “Віцебскі АМЦНТ” прайшлі 2 абласныя семінары-практыкумы для кіраўнікоў ансамбляў барабаншчыц і мажарэтак, дзе майстар-клас дала Несцерава Н. Л., кіраўнік узорнага калектыва мажарэтак “Залатыя пагоны”, рэгіянальны прадстаўнік Федэрацыі батона твірлінга і мажарэтак у Пскоўскай вобласці. Удзельнікі пасля заканчэння атрымалі Сертыфікаты за подпісам старшыні ФБТМ Вайцяхоўскай І.В.

У Віцебскім АМЦНТ экспанаваліся творы дэкаратыўна-прыкладной творчасці з г.Вялікія Лукі. У г.Вялікія Лукі экспанаваліся творы майстроў мастацкіх рамёстваў Віцебскай вобласці, прэзентавалася выданне АМЦНТ “Традыцыйнае адзенне Віцебшчыны”. Супрацоўніцтва працягваецца і сёння.

 

Віцебскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці дзякуе ўсім людзям, хто аддана працаваў і служыў народнай культуры, хто сваім талентам і стараннасцю зберагаў і прыўмнажаў традыцыі народнай мастацкай творчасці Віцебскай вобласці.

І у гэтым вялікая заслуга культасветработнікаў, якія стваралі гісторыю Цэнтра на працягу апошніх дзесяцігодзяў, гэта: Лабацкі Іван Фёдаравіч, Юдава Валянціна Ягораўна, Талстая Валянціна Дзмітрыеўна, Венгер Людміла Васільеўна, Вакар Людзміла Уладзіміраўна, Красаўцава Галіна Аляксандраўна,  Янчанка Эльвіра Уладзіміраўна, Федарыстава Ніна Лявонаўна, Габрыэлян Вольга Мікалаеўна, Кернажыцкая Ліля Паўлаўна, Флегантава Святлана Васільеўна, Яначкіна Зінаіда Рыгораўна, Курашова Галіна Станіславаўна, Волкава Ангеліна Анатольеўна і інш.

На жаль, некаторыя нашы калегі ўжо пайшлі з жыцця: Сакалова Галіна Аляксандраўна, Серыкаў Іван Арцёмавіч, Кішковіч Іван Цітавіч, Глушакоў Мікалай Андрэевіч, Сцепановіч Уладзімір Пятровіч, Ільніцкі Аляксандр Васільевіч, Яцкевіч Аляксандр Анатольевіч. Светлая ім памяць...

У агульнагістарычным сэнсе – 80 год, напэўна, імгненне. Але ў ім сканцэнтраваны плён паўсядзённай стваральнай дзейнасці чалавека. Азіраючыся ў часе назад, падсумоўваючы вынікі, можна аб’ектыўна і ўпэўнена канстатаваць: плён працы Віцебскага абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці за гэты перыяд даволі значны, тут не толькі аналізуюць, але і ствараюць новыя сучасныя культурныя праекты сацыякультурнай дзейнасці, што дае магчымасць прагназаваць дасягненні ў галіне культуры  вобласці ў цэлым.

0

You may also like